Поиск по этому блогу

суббота, 9 января 2021 г.

 

Турнір кемлівых “Мая Беларусь”

 

Мэты турніра: паглыбіць веды вучняў  па гісторыі Беларусі,выхоўваць пачуцце патрыятызму,гуманізму,актывізаваць цікавасць вучняў да гісторыі Беларусі шляхам удзелу ў турніры кемлівых.


Эпіграф:

Беларусь!

Люблю цябе ў веснавых праталінах,

У белай хустцы маладых снягоў.

Як на грыбы,багата ты на таленты –

Пільней глядзі і нерушы знаходзь.

 

                                                         Рыгор Барадулін.Мая Бацькаўшчына

 

 

Вядучы.Добры дзень,паважаныя госці і ўдзельнікі турніру кемлівых!Сення мы выявім самага лепшага знаўцу гісторыі сярод вучняў.Таму  зразумела хваляванне вучняў,якія чакаюць пачатку турніру.Пераможцам стане той,хто лепш за ўсіх падрыхтаваўся да гэтай гульні.За кожны правільны адказ будзе ўручацца жэтон.Так вылучыцца пераможца.Каб адказаць на пытанне,удзельнікі турніру павінны падняць руку,але толькі тады,калі пытанне будзе зачытана да канца.

 

I тур.Што?Дзе?Калі?

 

Я беларус.Спрадвеку мне належыць

Чароўны край палеў,бароў,крыніц.

Ад тураўскіх муроў да Белавежы.

Ад Берасця да полацкіх званіц.

         Сяргей Законнікаў.Я беларус.

Пытанні:

1.Дзе быў пабудаваны трэці Сафійскі сабор на ўсходнеславянскіх землях?

2.Якая падзея адбылася ў 1385 у замку Крэва? 

3.Які горад лічыцца 1-й сталіцай ВКЛ? 

4.Пасля якой пераможнай бітвы землі ўсходніх славян пяць стагодзяў не ведалі нямецкай агрэсіі? 

5.Якія існуюць версіі пра паходжанне назвы “Белая Русь”?

6.Якую бітву на тэрыторыі Беларусі Петр 1 назваў “маці Палтаўскай баталіі”?

7.Ці праводзіў расійскі ўрад рэпрэсіі супраць беларускага насельніцтва,якое стала на бок Напалеона?

8.Хто з нашых землякоў стаў нацыянальным героем Польшчы і ЗША?

9.У гонар якой падзеі на Вайсковых могілках у Мінску быў пабудаваны храм А.Неўскага?

10.Што спрыяла хуткаму развіццю гарадоў і ўнутранага рынку Беларусі ў 19 ст.? 

11.Хто быў аўтарам 1-й беларускай оперы,якая была створана ў 19 ст.? 

12.Дзе і калі ў Беларусі быў пушчаны 1-ы трамвай?

13.Калі пачала працаваць 1-я ў БССР ВНУ?Хто быў яе 1-ым рэктарам? 

14.Калі выйшаў у свет 1-ы беларускі кінафільм і як ен называўся?Хто рэжысер гэтага фільма? 

15.Што сімвалізуюць чатыры штыкі-абеліскі Кургана Славы? 

16.Каго з беларускіх касманаўтаў вы ведаеце?

II тур.Постаці беларускай мінуўшчыны. 

Беларусь для мяне – Каліноўскі,Скарына,

Багушэвіч,Купала і сотні такіх,

Каго гора-бяда не скарыла,

Хто ніколі не зрокся сваіх.

                            Янка Золак.Мая Беларусь

Вядучы.Паслухайце жыццяпісы знакамітых людзей Беларусі.Скажыце пра каго ідзе гаворка,дапоўніце,калі ведаеце,звесткі з біяграфіі кожнага з гэтых людзей.

1.Закончыў Кракаўскі універсітэт.Быў прадаўжальнікам Скарыны.Валодаў многімі замежнымі мовамі.Заснаваў у Нясвіжы друкарню і ў 1562 выдаў тут “Катэхізіс” па-беларуску.

2.На чале войскаВКЛ 5 жніўня 1506 разбіў пад Клецкам крымскіх татараў.Меў уплыў на вялікага князя Аляксандра.Жыгімонт 1 Стары пазбавіў яго высокіх пасад у ВКЛ.У 1508 узняў паўстанне.

3.У 1664 ен пераехаў у Маскву,дзе стаў настаўнікам царскіх дзяцей,у тым ліку і Пятра1 Падрыхтаваў “Буквар языка славенска”.Па яго ініцыятыве створана Славяна-грэка-лацінская акадэмія .

4.Ен выдатны палкаводзец,атрымаў перамогу больш чым у 60 бітвах.Пад Оршай у 1514 разграміў маскоўскія войскі,якія амаль у тры разы пераўзыходзілі тыя,якімі ен камандаваў.

5.Паэт і асветнік эпохі Адраджэння.З сям’і паляўнічага.Адукацыю атрымаў у Беларусі.Вялікую ролю ў яго лесе адыграў полацкі мецэнат біскуп Вітэла.У 1492-1499 гг. ен працаваў сакратаром велікакняжацкай канцылярыі.У 1520-1522 гг. у складзе літоўска-польскага пасольства ,якое ўзначаліў Вітэла,трапіў у Рым.

6.Вялікі князь,які завяршыў аб’яднанне беларускіх і літоўскіх зямель.У 1323 г. перанес сталіцу з Наваградка ў Вільню.

7.Нарадзіўся ен каля 1130 г. у сям’і багатых гараджан.Атрымаў добрую адукацыю.Пастрыгся ў манахі,заняўся літаратурнай дзейнасцю.Сучаснікі называлі яго “залатавуст”.

8.Нарадзіўся каля 1490 г. у сям’і купца.Носьбіт прагрэсіўных ідэй Адраджэння.Падняў прэстыж свайго народа ў тагачаснай Еўропе.

9.Мужны воін,палкаводзец,які ніколі не пацярпеў паражэння,пры жыцці якога нага ворага не ступала ў Гародню.

Вядучы.Паважаныя знаўцы беларускай гісторыі!Я шчыра ўдзячна вам,што вы з такім энтузіязмам адгукнуліся на прапанову звярнуцца да гістарычнага мінулага.Дзякуй за ваша старанне,за вашу працу.Пераможцамі з’яўляецеся ўсе вы ,бо вы больш даведаліся пра мінулае Беларусі.


Комментариев нет:

Отправить комментарий

Главная

Победа в Международной НПК

  XVII Международная молодёжная научно-практическая конференция «Великая Отечественная война 1941-1945 годов в исторической памяти народа»  ...